Новы слівовы сідр Fizz з’явіўся на паліцах крам

ААТ «Лідскае піва» дапоўніла лінейку сідру натуральнага браджэння Fizz. З пачатку лістапада ў асартыменце вытворцы з’явіўся Fizz Plum — традыцыйны сідр, у якім тонка спалучаюцца класічныя ноты яблыка і кіслінка сіняй слівы.

Навінка выпускаецца ў ПЭТ-бутэльках аб’ёмам 1 л. Мацунак сідру — 4,5%. Рэкамендаваная цана для гандлёвых кропак складзе 2,57 беларускіх рублёў. Прадукт уводзіцца ў асартымент на пастаяннай аснове.

Сідр Fizz Plum працягвае прыняты ў кампаніі стандарт «clean label» («чыстая этыкетка»), згодна з якім у рэцэптуры сідру натуральнага браджэння не выкарыстоўваюцца араматызатары і зніжана колькасць цукру.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ