Час зімовых святаў: лідскія півавары зварылі новае ЛІДСКАЕ Зімовае

Час зімовых святаў: лідскія півавары зварылі новае ЛІДСКАЕ Зімовае

З 3 лістапада ў флагманскай лінейцы лідскага піўзавода з’явіцца сезонная навінка — піва ЛІДСКАЕ Зімовае. Упершыню піва пад такой назвай было прадстаўлена ў 2016 годзе як спецыяльны зімовы гатунак, звараны абмежаванай партыяй да навагодніх святаў. У гэтым годзе гатунак вярнуўся ў асартымент з традыцыйнай назвай, але абноўленай рэцэптурай. У гэты раз спажыўцы змогуць ацаніць ЛІДСКАЕ Зімовае з яркім смакам і водарам кардамону.

ЛІДСКАЕ Зімовае — спецыяльнае цёмнае піва нізавога браджэння. Экстракт кардамону (натуральная выцяжка з насення спецыі), дададзены ў піва на этапе фільтрацыі, і карамельны солад надаюць піву тонкую, але выразную вастрыню, узмацняючы яго аксаміцістыя ноты.

У дызайне ЛІДСКАЕ Зімовае назіраецца пераемнасць стылістыкі: як і ў 2016-м годзе, этыкетка выканана з фальгіраванай паперы, на цёмным фоне размешчаны сілуэты заснежаных зімовых дамоў і арнаменты, якія нагадваюць гірлянды. У гэтым годзе на калье адгадваецца галоўны атрыбут зімовых святаў — прыбраная навагодняя ёлка.

Мацунак навінкі — 5%. Масавая доля сухіх рэчываў — 12,5 адсоткаў. Горыч прадукту складае 15-18 IBU, каляровасць — 75 EBC. Рэкамендаваная тэмпература ўжывання ЛІДСКАЕ Зімовае — +12-14 °C. Зімовы гатунак ад «Лідскага піва» можа стаць і асновай для гарачых кактэйляў тыпу грог.
Навінка будзе прадстаўлена ў продажы лімітаваных партыяй — 160 000 літраў — на працягу зімовага сезону. Рэкамендаваная цана на паліцах крам — 1,86 рублёў за бутэльку ў шкле 0,5 літра.

ЛІДСКАЕ Зімовае — 10-я піўная навінка ад лідскага завода ў 2017 годзе.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ