Энергія ў новым фармаце: у лінейку напою DYNAMI:T уварваліся 2 свежыя смакі

Брэнд энергетычных напояў DYNAMI:T прадставіў спажыўцам адразу 2 новыя смакі:
• DYNAMI:T Black — чорная парэчка і ажына
• DYNAMI:T Green — лайм, мята і агурок

Навінкі разлічаны на тых, каму неабходна папоўніць запасы энергіі ў любой сітуацыі на працягу дня. Напой ўтрымлівае кафеін і вітаміны, што робіць яго зручнай крыніцай хуткай энергіі.

Пакаванне DYNAMI:T Black і DYNAMI:T Green выканана ў яркім сучасным дызайне. Упершыню энергетычны напой DYNAMI:T прадстаўлены ў фармаце алюмініевай бляшанкі 0,5 л. Смак прадукта лёгка адгадваецца па фруктовых матывах на пакаванні. Сакавітыя і нестандартныя выявы садавіны, з аднаго боку, нагадваюць моладзевае графіці, з другога — сімвалізуюць энергію, гатовую вырвацца вонкі. Нязменным і вядомым застаецца лагатып брэнда.

Неардынарныя смакі DYNAMI:T Black і DYNAMI:T Green пакладуць пачатак сублінейцы напояў, якая будзе абнаўляцца. Вытворчасць прадукту ажыццяўляе партнёр кампаніі ААТ «Лідскае піва» па групе OLVI — завод Volfas Engelman, Літва.

Навінкі DYNAMI:T з бадзёрлівымі фруктовымі смакамі, распрацаваныя для пераадолення фізічнай і разумовай стомленасці, ужо пачалі паступаць на паліцы крам. Рэкамендаваная цана складае 1,75 беларускіх рублёў за бляшанку 0,5 л.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ