Фестываль LIDBEER загучыць 9 верасня!

У прошлым годзе open-air LIDBEER-2016 стаў найбуйнейшым фестывалем краіны: у Лiду прыехалі больш за 100 000 гасцей з усёй Беларусі і суседніх краін, а выступы музыкаў гала-канцэрта пабачылі і пачулі каля 60 000 гледачоў. Гэтай восенню LIDBEER вяртаецца ў новым фармаце і адбудзецца ў сталіцы броварства — горадзе Лiдзе — 9 верасня. І як ужо стала добрай традыцыяй, фестываль здзіўляе гучнымі імёнамі: на галоўнай сцэне выступяць адны з лепных сучасных гуртоў Беларусі, Расіі і Украіны: «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля», «Lumen» і «Океан Ельзи»!

LIDBEER-2017: размаўляем па-беларуску

У 2017 годзе open-air LIDBEER загучыць на беларускай мове. Арганізатар фестывалю ААТ «Лідскае піва» — адзін з буйнейшых бровараў краіны, які з 1876 года дзейнічае бесперапынна, цешыць спажыўцоў высокаякаснымі і разнастайнымі гатункамi піва і безалкагольнымі напоямі. У 2016 годзе кампанія «Лідскае піва» ажыццявіла рэбрэндінг флагманскай лінейкі піва ЛІДСКАЕ® і пачала камунікаваць са сваімі спажыўцамі на беларускай мове. Фестываль LIDBEER таксама падтрымае гэтую ініцыятыву: будзе выпушчана адпаведная атрыбутыка, і камунікацыя з гасцямі будзе весціся па-беларуску.

Інтэрактыўны фармат

Галоўная асаблівасць фестывалю — гэта інтэрактыў. Кожны жадаючы мог стаць удзельнікам вялізнага open-air краіны. Для гэтага трэба было запоўніць зваротную форму і адправіць заяўку на ўдзел у фестывалі.

Фудкорт і іншыя фестывальныя зоны

У гэтым годзе фудкорт павялічыцца больш чым у два разы. Працаўнікоў на фудкорце таксама будзе больш. Такім чынам, хуткасць абслугоўвання павялічыцца. Выбар ежы будзе самы разнастайны: ад бургераў і шашлыкоў да дамашніх страў. Як і у мінулым годзе, піва можна будзе купіць як у асобных пунктах фудкорта, так і ў пунктах з ежай.

Санітарная зона таксама павялічыцца амаль у тры разы. Для гасцей фестывалю будзе працаваць вялікі кемпінг, на якім кожны жадаючы зможа застацца на начлег.

Арганізатары рыхтуюць яшчэ больш забаў: цікавы квэст па Лідзе і фестывальным актывацыям, дзіцячая пляцоўка, фотазоны, камандныя квізы, моўныя гульні і шмат іншых. А таксама бескаштоўна госці фестывалю змогуць наведаць найстарэйшую піўную вытворчасць у Беларусі — завод «Лідскае піва». У самым канцы вечара ўсіх гасцей чакае вялікі феерверк, які адзначыць завяршэнне вялікага свята пад назвай LIDBEER-2017!

Вялікі гала-канцэрт

У гэтым годзе зона гала-канцэрта рэфармуецца ў камфортную пляцоўку з асобным фудкортам, продажам піва, цікавымі забавамі і вялікай санітарнай зонай. Гэта выклікана тым, што арганізатары фестывалю нададуць яшчэ больш увагі бяспецы і камфорту гасцей падчас гала-канцэрта, а таксама няўхільна будуць сачыць за якасцю паслуг іншых удзельнікаў фестывалю. LIDBEER-2017 імкнецца стаць адным з лепшых open-air у Беларусі і Еўропе, менавіта па гэтай прычыне ўсім арганізацыйным момантам надаецца вялікае значэнне.

Закрываць фестываль будуць гучныя музыкі — «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля», «Lumen», «Океан Ельзи»! Квіткі на пляцоўку гала-канцэрта, на якім госці мерапрыемства пачуюць неверагодныя выступы музыкаў, каштуюць 15 рублёў. Набыць іх без камісіі можна на сайце lidbeer.by.

lidbeer_lidskae_site2

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ