«Лідскае піва» і Warsteiner International KG адзначылі 3 гады вытворчасці нямецкага брэнду ў Беларусі

12 красавіка кампанія «Лідскае піва» адзначыла 3 гады запуску ліцэнзійнай вытворчасці нямецкага брэнда прэміум-класа Warsteiner ў Беларусі.

У гонар знакавай даты кампанія арганізавала святочны вечар для прадстаўнікоў дзелавых колаў, рэстараннага бізнесу, СМІ з удзелам галоўнага півавара і тэхнічнага дырэктара Warsteiner International KG Томаса Нойснера і рэгіянальнага мэнеджара Warsteiner International KG Каці Зэнгер.

3-годдзе брэнда ў Беларусі сімвалічна супала з абнаўленнем дызайну і ўкараненнем новага фармату ўпакоўкі. Акцэнты ў абноўленым «твары» Warsteiner будуць зробленыя на лагатып і назву брэнда. Яны стануць больш яркімі, чыстымі і ччытальнымі. Надпіс «DAS EINZIG WAHRE SIET 1753» — «адзіна сапраўднае з 1753» — вынесеная і ўзбуйненая, падкрэсліць нямецкую якасць і класічную рэцэптуру Warsteiner. Пераход на новы дызайн у Беларусі пройдзе на працягу мая-чэрвеня 2017 года.

Як адзначыў галоўны півавар і тэхнічны дырэктар Warsteiner International KG Томас Нойснер, вынікі супрацоўніцтва з ААТ «Лідскае піва» пацвердзілі, што выбар партнёра быў зроблены правільна. Інавацыйны падыход, інвестыцыі ў тэхналагічнае развіццё, сучаснае абсталяванне і прафесійная каманда забяспечылі поспех Warsteiner ў Беларусі.

Еўрапейскі лагер Warsteiner варыцца ў адпаведнасці з класічным нямецкіх законам аб чысціні піваварства. Да працэсу піваварства і кожнага з інгрэдыентаў прад’яўляюцца вельмі строгія патрабаванні. Для вытворчасці Warsteiner выкарыстоўваецца супермяккая (пасля двайной апрацоўкі) артэзіянская вада; спецыяльная сумесь хмялёў, якая рыхтуецца толькі ў нямецкім горадзе Варштайн; унікальная раса дрожджаў Варштайн, якая культывуецца ва ўласнай лабараторыі завода Warsteiner, і адборны ячмень. Усе звараныя партыі праходзяць абавязковы двайны кантроль і праверку на адпаведнасць арганалептычных уласцівасцяў нямецкай рэцэптуры ў Лідзе і на заводзе Warsteiner.

Сёння брэнд Warsteiner ўваходзіць у ТОП-10 міжнародных брэндаў на беларускім рынку.

На беларускім рынку Warsteiner прадстаўлены ў шкляных бутэльках 0,5 л і 0,33 л, а таксама ў кегах. З 1 мая 2017 года брэнд будзе таксама прадстаўлены ў алюмініевай банцы аб’ёмам 0,5 л. Кошт банкі складзе 1,89 BYN.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ