Новы гатунак мае чырвоны колер, прыемны саладкаваты смак, вішнёвы водар і лёгкую гарчынку ў паслясмаку. Піць «Kriek» пажадана, астудзіўшы яго да тэмпературы +5–+6°C.
Асаблівы кіслява-салодкі прысмак гэтага піва вельмі прыемны ў летнія месяцы. Зімой «Kriek» наліваюць на бельгійскіх Калядных базарах, разагрэўшы яго разам з вострымі прыправамі.
Утрыманне алкаголю — 4,6%
Масавая доля сухіх рэчываў — 14%
Новы гатунак пачне з’яўляцца на паліцах гандлёвых кропак з 30 студзеня 2017 года.