«Лiдскае піва» трэці раз атрымала «Народную марку» Беларусі

Па выніках вядучага рэспубліканскага конкурсу спажывецкіх пераваг «Народная марка» брэнд «ЛІДСКАЕ» атрымаў перамогу ў намінацыі «Піва». ААТ «Лiдскае піва» ўжо тройчы пацвярджае лідарскія пазіцыі на рынку Беларусі і народнае прызнанне дзякуючы гэтай конкурснай намінацыі.
Тытул «Народная марка» — своеасаблівы знак якасці тавараў і паслуг, якія заслужылі ўсенароднае прызнанне.

Конкурс праходзіць пад патранажам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Брэнды-пераможцы былі вызначаныя шляхам масавага адкрытага галасавання жыхароў Беларусі па апублікаваных у СМІ і на сайце Прэміі анкетах.

Цырымонія ўзнагароджання конкурсу адбылася 1 снежня. Тэлевізійная версія цырымоніі, уключна з канцэртным шоу з удзелам беларускіх артыстаў, выйдзе ў эфір тэлеканала АНТ у перыяд навагодніх святаў.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ