Новы смак у лінейцы сідру Fizz — «Яблычны з ваніллю»

З 14 лістапада ў продаж паступае сідр Fizz з новым смакам — «Яблычны з ваніллю». Навінка будзе прадстаўленая ў бутэльках аб’ёмам 0,33 л (шкло) і 1 л (ПЭТ).

Сідр Fizz «Яблычны з ваніллю» прыгатаваны на аснове традыцыйнага яблычнага сідру натуральнага браджэння з дабаўленнем нотак ванілі.

Утрыманне алкаголю ў прадукце: 4.7%.

Акрамя навінкі лінейку FIZZ складаюць 3 смакі: «Яблычны», «Грушавы» і «Вінаградны».

Сідр FIZZ упершыню пачаў вырабляцца стратэгічным інвестарам ААТ «ЛІДСКАЕ піва» — міжнароднай кампаніяй OLVI у 1994 годзе ў Фінляндыі. Пазней, пасля ўваходжання ў групу OLVI іншых кампаній, была наладжаная яго вытворчасць і продажы ў Эстоніі, Латвіі, Літве і Беларусі.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ