«ЛІДСКАЕ Зімовае» — смак навагодніх святаў у навінцы ад лідскіх півавараў

«ЛІДСКАЕ Зімовае» — гэта асаблівы гатунак цёмнага піва, у якім удала спалучаецца аксамітны карамельны смак з лёгкімі нотамі ядлоўцу і тонкім водарам адмыслова падабранай кампазіцыі спецый — карыца, гваздзіка, каляндра.

Рэкамендуецца ўжываць пры тэмпературы каля 14 ºС (цяплей, чым звычайна), каб букет духмяных навагодніх спецый раскрыўся напоўніцу.

Піва зваранае абмежаванай партыяй — 160 000 літраў.

Аб’ём: шкляная бутэлька 0,5 л.
Утрыманне алкаголю — 4,8%.
Масавая доля сухіх рэчываў — 12%.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ