WARSTEINER

Кампанія Warsteiner варыць піва 250 гадоў. «Лідскае піва» — адно з некалькіх прадпрыемстваў, якое з 2014 года атрымала, а ў 2019 годзе пацвердзіла ліцэнзію на варэнне гэтага гатунку піва. Warsteiner называюць шампанскім сярод піўных гатункаў за працяглы працэс браджэння, залаты колер і асаблівыя складнікі.

Warsteiner Light Pilsener — лёгкі пілснер, які валодае мяккім і добра збалансаваным смакам, характэрным для сапраўднага нямецкага піва.

Еўрапейскі лагер Warsteiner варыцца ў адпаведнасці з класічным нямецкім законам аб чысціні піваварства.