“Лідскае піва” выпусціла да Хэлоўіна лімітаваную серыю двух папулярных гатункаў піва. У жахлівай тэматычнай упакоўцы з'явіліся LIDSKAE HARD HALLOWEEN CHERRY LEMONADE і “НОЧ У БРУГЕ” з “КАЛЕКЦЫІ МАЙСТРА”.
Пякельны жоўты месяц, чырвоны алень, гарбуз, які падміргвае, і злавесная вішанька на партрэце Майстра ствараюць антураж жудаснага, але вясёлага Хэлоўіна. Таму гатункі HALLOWEEN EDITION выдатна дапоўняць антураж самай жудаснай ночы ў годзе.
“Традыцыю распрацоўваць лімітаваныя серыі мы заклалі яшчэ летась. Гэтым разам мы зноў натхніліся страшнымі гісторыямі і атмасферай Хэлоўіна, каб стварыць унікальны і непаўторны дызайн для любімых гатункаў. HALLOWEEN EDITION спадабаецца ўсім аматарам таямнічага і незвычайнага”, – расказала Ангеліна Янік, асноўны брэнд-менеджар ААТ “Лідскае Піва”, часткі міжнароднага холдынга Olvi PLC.
“НОЧ У БРУГЕ” з “КАЛЕКЦЫІ МАЙСТРА” – гэта цёмнае, як Хэлоўінская ноч, піва з яркім вішнёвым смакам, ноткамі карамелі і далікатнай гаркатой. LIDSKAE HARD HALLOWEEN CHERRY LEMONADE – ліманад з сакавітым фруктовым смакам на аснове таямнічага мікса светлага піва і вішнёвага соку.
HALLOWEEN EDITION будзе даступная ўвесь кастрычнік у фармаце бляшанак аб'ёмам 0.45 л. Рэкамендаваная цана – 2.56 BYN за “НОЧ У БРУГЕ” і 2.49 BYN за LIDSKAE HARD HALLOWEEN CHERRY LEMONADE.