Жыгулёўскае Жытняе ад «Лідскага піва» – новае зерне нашых традыцый!

Знатакі піва Жыгулёўскае Юбілейнае (яно ж Жыгулёўскае 80), запушчанага ў гонар 80-годдзя Жыгулёўскага ад «Лідскага піва», дакладна ацэняць навінку – асаблівы паўцёмны гатунак жытнёвага піва «Жыгулёўскае Жытняе».

«Жытняе» – новы гатунак ва ўнікальнай рэтра-бутэльцы ад праверанага часам брэнда са сваёй працяглай гісторыяй.

Прытым працяглай гісторыяй можа пахваліцца не толькі брэнд «Жыгулёўскае з Ліды», але і само жытнёвае піва. Упершыню зваранае ў Германіі яшчэ ў 16 стагоддзі, яно хутка знайшло сваіх прыхільнікаў, але потым, ажно да канца 19 стагоддзя заставалася пад забаронай праз тое, што жыта павінна было выкарыстоўвацца толькі для вытворчасці хлеба.

І вось сёння, дзякуючы новым тэхналогіям і выкарыстанню ячменнага і жытнёвага соладу, паўцёмнае піва «Жыгулёўскае Жытняе» з багатым, цёмна-бурштынавым колерам, гатова здзіўляць і цешыць свайго спажыўца. У смаку адчуваецца водар свежаспечанага жытняга хлеба і ўнікальнага збожжавага паху ў спалучэнні з прыемнымі хмелевымі нотамі. Валодае ўмеранай гаркатой і раскошнай шчыльнай пеністай шапкай. Мацунак – 5 %. ЭПС – 11,6%.

 

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.