«Лідскае піва» стварыла інавацыйны алкагольны напой, які ўвабраў у сябе хлебны водар, слодыч квасу і лёгкую крэпасць 4,6%. Цяпер у яго ёсць назва, якая запомніцца ўсім — ЛІДСКАЕ Ясен Квасен.
Гэта першы ў Беларусі падобны напой, які створаны на стыку дзвюх катэгорый піва і квасу. У яго аснове выключна натуральныя інгрэдыенты і алкаголь натуральнага закісання, што гарантуе высокую якасць і непаўторны смак.
— Як лідары ў вытворчасці піва і напояў у Беларусі, Мы працягваем радаваць сваіх пакупнікоў новымі рашэннямі і прапануем аматарам нашых прадуктаў адкрыць для сябе новыя смакавыя адценні ў Лідскім Ясен Квасен.
Гэты прадукт створаны для самай шырокай аўдыторыі. Спадабаецца ён і аматарам квасу, так як хлебны водар і слодыч квасу падасца ім вядомым, і прыхільнікам піва, калі ім захочацца разнастайнасці. І нават тым, хто не любіць піва: у прадукце наогул не адчуваецца піўных нотак і горычы ў смаку і ў рэсе смаку. Гэта напой і для маладой аўдыторыі, якая здольная ацаніць наватарства, і для аўдыторыі старэй, якая ведае, што такое якасны і натуральны прадукт.
Акрамя сваіх унікальных смакавых якасцяў, заслугоўвае ўвагі і дызайн прадукту. Колеравая палітра ў цёплых карычневых адценнях стварае адчуванне» хлебнасці смаку", а алкагольны дух напою быццам падглядае за табой прама з паліцы ў краме ў прамым сэнсе гэтага слова.