Цудоўны арт-аб’ект з’явіўся на сцяне ля Музея лідскага бровара. На мурале можна пабачыць фантастычнае Дрэва Жыцця, якое прарастае з жывога сэрца старога горада — Рынкавай плошчы. Тут можна пазнаць старажытную Ратушу і будынак паліцэйскай управы, дзе калісьці адкрыўся першы бар амбітнага прадпрымальніка Носеля Пупко.
Лідская ратуша — страчаны помнік барочнай архітэктуры XVIII стагоддзя. Яе галоўны фасад некалі выходзіў на замак, а сама яна дажыла да канца XIX ст. Непадалёк месціўся двухпавярховы будынак: у левай частцы — паліцыя, справа — піўная заснавальніка Лідскага бровара.
Неба на мурале — жывы ўдзельнік сюжэта, поўнае руху, жыцця і святла. Гэты світанак — не проста пачатак новага дня, а сімвал бурлівых перамен канца XIX стагоддзя, калі гарады Беларусі перажывалі імклівыя трансфармацыі дзякуючы імпэту смелых летуценнікаў. Мурал — гімн той рамантычнай эпосе перамен і надзей.
Госці Музея лідскага бровара першымі змогуць пабачыць гэты сапраўдны твор мастацтва і зрабіць адмысловыя фотаздымкі.
Асаблівая падзяка камандзе, што працавала над праектам: