26 і 27 кастрычніка кампанія «Лідскае піва» правяла экаакцыю «Пластык — не смецце, а рэсурс.За два дні ў акцыі паўдзельнічала больш за 800 чалавек.
Удзельнікі сабралі каля 10 000 пластыкавых бутэлек, або 310 кг пластыка, які ў выніку не апынуўся на сметніку, а адправіўся на перапрацоўку і ператворыцца ў новыя карысныя рэчы для горада (лава, сметніца, кашпо для кветак). Арганізатары падрыхтавалі заахвочвальныя сувеніры: кожны ўдзельнік змог забраць набор для вырошчвання мікразеляніны, экалагічныя канцылярскія тавары або шопер.
У межах акцыі адбылося тры майстар-класы, на якіх блогеры і эксперты ў сферы экалогіі распавялі, як невялікія звычкі могуць дапамагчы прыродзе, што адбываецца з пластыкам пасля перапрацоўкі і як падарыць яму другое жыццё. Спікеры дзяліліся парадамі: як зменшыць выкарыстанне пластыка дома, як правільна сартаваць адкіды, а Кірыл Кветка расказаў, для чаго і як вырошчваць мікразеляніну.
Як запэўніваюць арганізатары акцыі, першы комплекс з перапрацаванага пластыка як сімвал агульнага ўнёску гараджан у экалогію горада з'явіцца ў Лідзе ўжо наступнай вясной.