У Мінску адкрыўся рэстаран — Музей піва — ўнікальная прастора, дзе кожнага запрашаюць у гастранамічнае падарожжа скрозь стагоддзі

На гістарычнай вуліцы Рэвалюцыйнай, у самым сэрцы беларускай сталіцы, адкрыўся рэстаран-музей, аналагаў якому яшчэ не было. Унікальная прастора, дзе на трох паверхах ажывае шматвяковая гісторыя піваварства, а традыцыйная беларуская кухня набывае новы смак у кампаніі легендарнага напою.

Музей прадстаўлены чатырма тэматычнымі заламі. Кожнаму наведвальніку прапануюць апынуцца ў сярэднявечнай карчме з масіўнымі дубовымі сталамі, прыглушаным святлом і каванымі элементамі. Далей — эпоха мадэрну, яе атмасферу ўзнаўляе рэканструяваную ўстанову канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Паваольныя лініі мэблі, мігаценне крыштальных люстраў і гукі піяніна перанясуць у часы, калі піўная культура была сімвалам свецкага жыцця і вытанчанага густу. Наступная зала, прысвечаная перыяду СССР, узнаўляе атмасферу савецкага рэстарана: агітацыйныя плакаты на сценах, «Папараць-кветка» ў меню і, вядома, легендарны савецкі посуд: кантаваныя шклянкі і піўныя кружкі. Тут пануе дух простай і даступнай радасці, дзе піва было не вынаходствам, а часткай паўсядзённага побыту.

Кульмінацыя музея — трэці паверх, экспазіцыя «Летапіс Завода: ад 1876 да нашых дзён». Гэта сэрца праекта LIDBEER, цалкам прысвечанае гісторыі і спадчыне Лідскага піваварнага завода. Тут госці прасочаць увесь шлях прадпрыемства: ад яго заснавання ў 1876 годзе лідскім мешанінам Носелем Пупко да статуса флагмана сучаснай індустрыі. У экспазіцыі прадстаўлены эксклюзіўныя архіўныя матэрыялы, асабістыя рэчы заснавальнікаў, піўныя этыкеткі і ўзоры сучаснай прадукцыі.

Дадатковая інфармацыя:
Рэстаран-музей LIDBEER размешчаны па адрасе: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 32. Адкрыты штодня.
У будні і нядзелю з 10:00 да 24:00, пятніца - субота — з 10:00 да 02:00. Інфалінія: +375 29 623 32 32

Даступнае браніраванне экскурсій двух фарматаў:

  • экскурсія з дэгустацыяй напояў «Лідскага піва»
  • экскурсія з дэгустацыяй напояў «Лідскага піва» і страў беларускай кухні розных эпох. 
Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.