У Лідзе пачалі варыць піва ў адпаведнасці з чэшскімі традыцыямі

14 мая, 2021

У Лідзе пачалі варыць піва ў адпаведнасці з чэшскімі традыцыямі

«Лідскае піва» пачынае вытворчасць брэнда BOHÉMSKÝ LEV. Да распрацоўкі новых прадуктаў прыцягнулі Іржы Карліка — вядомага півавара, уласніка чэшскай кампаніі Czech Brewmasters. Каля года два майстры — Іржы і Алег Малахаў, галоўны півавар лідскага завода, — працавалі над рэцэптам, каб зварыць піва, якое адпавядала б высокім стандартам чэшскай якасці і за якім хацелася б сустракацца дзеля жывога камунікавання і прыемных эмоцый менавіта беларусам. Гарката новага піва ніжэй, чым у папулярных чэшскіх гатункаў, — 15 IBU, што, на думку чэшскага эксперта, з'яўляецца аптымальным спалучэннем, якое падкрэслівае водар і багаты смак. Для вытворчасці было вырашына скарыстаць прэміяльны хмель Багемія, які вельмі далікатна дадае гаркату, але не заглушае характэрны для чэшскага піва зерневы прысмак. Крэпасць новага піва складае 4,2%. Першым у продажы з'явіўся BOHÉMSKÝ LEV SVĚTLÉ. Навінка добра спалучаецца з простымі, але сытнымі закускамі. Дадаткам, які падкрэсліць смак, стануць сырная талерка з часнычным соусам, салёная ці марынаваная рыба, мясны пудынг і розныя хатнія грэнкі. Новы гатунак будзе выпускацца ва ўсіх папулярных аб'ёмах: шкляной бутэльцы 0,5 л, алюмініевай бляшанцы 0,45 л, а таксама ў фармаце для дружнай кампаніі — у ПЭТ 0,9 і 1,9 л. BOHÉMSKÝ LEV ČERNÉ з'явіцца ў прадажы напачатку чэрвеня, на паліцах можна будзе знайсці піва ў шкле 0,5 л і ў ПЭТ 0,9 л. піва

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

17 верасня, 2026
LIDBEER-2026 аб´яднаў 100 тысяч гасцей і ўстанавіў новыя рэкорды
Чытаць
04 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней