Тры гады ўражанняў і адкрыццёў. Музей лідскага бровара адсвяткаваў свой Дзень нараджэння

03 красавіка, 2025

29 сакавіка 2022 года ў дзень нараджэння кампаніі «Лідское піва» адкрыўся Музей лідскага бровара, які стаў асаблівым падарункам для супрацоўнікаў і спажыўцоў.

Тры гады таму музей расчыніў свае дверы і за гэты час стаў адным з самых запатрабаваных турыстычных маршрутаў краіны. Пра гэта, несумненна, кажуць цыфры: ў 2023 годзе яго наведалі 22 597 чалавек, а ў 2024 годзе – ўжо 32 106 гасцей. Рэкорд па наведванню быў устаноўлены 11 жніўня 2024 года – музей прыняў 292 наведвальніка.  А абсалютны рэкорд наведвання быў пастаўлены музеем на фестывалі Лідбір. Тады цягам аднаго дня музей па скарочанай праграме экскурсіі наведала 535 чалавек!

Сярод наведвальнікаў музея як беларусы, так і госці з блізкага і далекага замежжа. Геаграфія гасцей уражвае: Кітай, Аўстралія, індыя, Велікабрытанія, Галандыя, ЗША. Спіс можна працягваць... Дзякуючы гэтаму мы развіваемся і рыхтуемся праводзіць экскурсіі не толькі на беларускай і рускай мовах, але і на англійскай і польскай. Не кожны музей можа пахваліцца такой кліентаарыентаванасцю.

Цягам трох гадоў музей увесь час папаўняе сваю экспазіцыю новымі цікавымі экспанатамі і смелымі эксперыментамі. У снежні 2024 года стартавала першая часовая выстава «Арт-хмель», рэалізаваная сумесна з галерэяй FARBA. Выстава прадэманстравала сувязь мастацтва і напояў праз вобразы герояў вядомых карцін і крэатыўныя вокладкі таблоідаў.

У Музее лідскага бровара цікава заўсёды. Так, калі вы вырашыце наведаць музей гэтай вясной, акрамя пастаяннай экспазіцыі вы зможаце бонусам наведаць выставу фотаработ супрацоўнікаў ААТ «Лідскае піва».
 

Навіны

Вас можа зацікавіць

04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
02 красавіка, 2026
150 гадоў бесперапыннага развіцця: гісторыя поспеху «Лідскага піва»
Ці мог калісь Носель Пупко меркаваць, што яго бровар стане пачаткам гісторыі не толькі легендарнага беларускага брэнда, але і флагманам культурных ініцыятыў, узнагарод і тэхналагічнага поспеху? Сёння «Лідскае…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней