Стыль Мілкшэйк — адзін з папулярных піўных напрамкаў у сусветным крафце на сённяшні дзень, і «Лідскае піва» вырашыла ўнесці свой унёсак у гэтую трэндавую катэгорыю. Tropical Milkshake Lager — гэта лёгкі, піткі лагер у стылі фруктовага мілкшэйка.
Спалучэнне лактозы і натуральных фруктовых сокаў у класічным светлым лагеры ўяўляе сабой удалае аб'яднанне прастаты і папулярнасці, характэрных для гэтага стылю, з арыгінальнасцю і навізной, уласцівымі крафтавым напоям. У Tropical Milkshake Lager выкарыстоўваюцца натуральныя сокі манга і маракуі, якія надаюць напою трапічныя ноткі і выдатна спалучаюцца з мяккай садодкасцю і сметанковымі акцэнтамі. Далікатная сметанковасць у смаку дасягаецца дзякуючы даданню лактозы, што робіць гэты мілкшэйк асабліва прывабным для шырокай аўдыторыі.

Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?