Півавары з Ліды аднавілі адзін з найстарэйшых гатункаў кампаніі з нагоды яе 145-годдзя

01 лютага, 2021

Півавары з Ліды аднавілі адзін з найстарэйшых гатункаў кампаніі з нагоды яе 145-годдзя

Адзін з найдаўнейшых піваварных заводаў краіны адзначае свой юбілей выпускам піва з гісторыяй. У беларусаў з'явілася магчымасць даведаць смак піва, якое карысталася небывалым попытам больш за 120 гадоў таму. Не пакіне абыякавым і пакаванне прадукту: адмыслова да запуску легендарнага гатунка Ідэал з лінейкі ЛІДСКАЕ, на «Лідскім піве» ўзнавілі дакладную рэпліку бутэлькі таго часу. Прэміяльны гатунак Ідэал стаў апошнім гатункам, які быў распрацаваны на «Лідскім піве» пры жыцці заснавальніка завода Носеля Пупко. Ён адкрыў бровар у далёкім 1876 годзе на ўласным участку ў Лідзе, дзякуючы чаму ўжо ў наш час горад назвалі сталіцай піваварства. - Мы ганарымся гісторыяй нашай кампаніі і сустракаем яе 145-годдзе з вялікім натхненнем, - адзначае Аўдрыус Мікшыс, генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва», якое ўваходзіць у склад фінскага холдынгу Olvi PLC. - За гады існавання піваварнi нашы спецыялісты адтачылi сваё майстэрства і сабралі унікальныя рэцэпты, якія дазваляюць вырабляць гатункі, якія аб'ядноўваюць вакол сябе мільёны блізкіх па духу людзей. Спецыяльна для іх мы аднавілі адзін з найстарэйшых прадуктаў «Лідскага піва», які падтрымае камунікацыю «145 год дзеля сваіх» і, напэўна, стане сімвалам трывалай сувязі паміж нашым мінулым і сучаснасцю. У аснове ЛІДСКАЕ Ідэал – старажытны баварскі рэцэпт, прывезены ў пачатку XX стагоддзя асабіста Носелем Пупко. Каб максімальна наблізіцца да спадобы таго часу, сучасныя півавары выкарыстоўвалі мюнхенскі солад і адмысловы духмяны хмель. Дзякуючы гэтым інгрэдыентаў навінка атрымала насычаны саладкавы густ і лёгкую хмелёвую гаркату. Шчыльнасць піва 12%, крэпасць - 5%. Акрамя яркага густу прадукт атрымаў і незвычайную ўпакоўку. Традыцыю разліваць піва ў бутэлькі з асаблівым дызайнам таксама завёў Носель Пупко. Да 145-годдзя кампаніі півавары з Ліды ўзнавілі дакладную рэпліку бутэлькі пачатку ХХ стагоддзя. Бутвлка Идеал

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
02 красавіка, 2026
150 гадоў бесперапыннага развіцця: гісторыя поспеху «Лідскага піва»
Ці мог калісь Носель Пупко меркаваць, што яго бровар стане пачаткам гісторыі не толькі легендарнага беларускага брэнда, але і флагманам культурных ініцыятыў, узнагарод і тэхналагічнага поспеху? Сёння «Лідскае…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней