Першы на беларускім рынку! «Лідскі квас» выпусціў нефільтраваны квас

20 красавіка, 2021

Першы на беларускім рынку! «Лідскі квас» выпусціў нефільтраваны квас

Першы нефільтраваны квас не толькі ў лінейцы «Лідскага квасу», але і сярод беларускіх вытворцаў паступіў у продаж у зручным фармаце аб’ёмам 1,5 літра. А да канца мая прадукт з'явіцца на паліцах крам яшчэ і ў стылёвых бляшанках аб'ёмам 0,5 літра.

«Лідскі квас CRAZY CRUSH ЖУРАВІНЫ» вырабляюць са светлага кваснога сусла з даданнем папулярнага ў Беларусі соку журавін. Такое спалучэнне робіць смак напою мякчэйшым у параўнанні з добра знаёмым усім квасам натуральнага браджэння, а колер — насычана-ягадным. Фірмовая кіслінка, характэрная для саспелых журавін, асвяжае і пакідае прыемны прысмак. Для таго, каб лепш раскрыць арыгінальны смак, нефільтраваны квас рэкамендавана піць астуджаным.

Пры вытворчасці «Лідскі квас CRAZY CRUSH ЖУРАВІНЫ» захоўваецца частка дражджавых целаў, якія звычайна падаляюцца на стадыі фільтрацыі. Дрожджы нясуць вялікую порцыю розных вітамінаў, насамперш групы B, і робяць нефільтраваны квас асабліва карысным.

Квас CRAZY CRUSH ЖУРАВІНЫ ў зручным «кампанейскім» PET-пакаванні даступны ў крамах па ўсёй краіне. Рэкамендаваная цана за 1,5 літра — 2,55 BYN. Кошт за модную бляшанку аб'ёмам 0,5 літра складзе 1,45 BYN. Такое пакаванне не прапускае сонечных праменяў, што дазваляе даўжэй захоўваць натуральныя ўласцівасці нефільтраванага квасу.

квас

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
02 красавіка, 2026
150 гадоў бесперапыннага развіцця: гісторыя поспеху «Лідскага піва»
Ці мог калісь Носель Пупко меркаваць, што яго бровар стане пачаткам гісторыі не толькі легендарнага беларускага брэнда, але і флагманам культурных ініцыятыў, узнагарод і тэхналагічнага поспеху? Сёння «Лідскае…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней