«Лідскае піва» працягвае развіваць культуру адказнага спажывання піва ў Беларусі і прадстаўляе «ЛІДСКАЕ Нулёвачка Пшанічнае». Гэта гатунак з яркім смакам нефільтраванага піва. Дзякуючы выкарыстанню пшанічнага соладу і практычна поўнай адсутнасці алкаголю, прадукт дазваляе адчуваць поўны смак пшанічнага піва ў розных сітуацыях.
«ЛІДСКАЕ Нулёвачка Пшанічнае» валодае смакам сапраўднага нефільтраванага піва і прыемным хмельным водарам, захоўваючы пры гэтым і іншыя галоўныя атрыбуты, характэрныя для гатунку: пышную пеністую шапку, мяккі водар і саладкаваты прысмак.
Безалкагольны нефільтраваны гатунак «ЛІДСКАЕ Нулёвачка Пшанічнае» валодае нізкай каларыйнасцю, выдатна спаталяе смагу і асвяжае ў летні дзень. Навінка прадстаўлена ў аб'ёме 0,45 літра і толькі ў алюмініевых бляшанках. Рэкамендаваная цана — 2,10 BYN. Прадукт ужо можна знайсці на паліцах беларускіх крам.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.