«Лідскае піва» запускае новы саб-брэнд LIDSKAE LID FRESH LAGER, арыентаваны на маладую аўдыторыю.
LIDSKAE LID FRESH LAGER – гэта новы асвяжальны светлы лагер у лінейцы ЛІДСКАЕ, які аб'ядноўвае блізкіх па духу людзей. Гатунак варыцца па класічнай тэхналогіі ice-cold lagering, пры якой піва вытрымліваецца пры мінусавай тэмпературы, не вышэй за -1° C, для атрымання максімальна чыстага і лёгкага смаку.
LIDSKAE LID FRESH LAGER – светлае піва мацункам 4,5% з невысокай гаркатой, прыемным лёгкім хмелевым букетам і мяккім прысмакам. Залацістае адценне піва падкрэсліваецца выкарыстаннем празрыстай бутэлькі, а новая twist-off накрыўка дазваляе зрабіць адкрыццё шкляной бутэлькі LIDSKAE LID FRESH LAGER прасцейшым, без дадатковых прыстасаванняў.
Дызайн упакоўкі працягвае гісторыю аб'яднання: бурштынавае фонавае адценне, ключавы колер майстар-брэнда ЛІДСКАЕ, адказвае за пераемнасць і эмоцыі, а насычана сіняе адценне падкрэслівае «халодную» тэхналогію вытворчасці піва (ice-cold lagering). Ключавое месца ў дызайне займае выява сімвала брэнда – шляхетнага аленя.
Навінка будзе даступная ў наступных фарматах: шкляная бутэлька 0,5 л, бляшанка 0,45 л і ПЭТ-бутэлькі 0,9 л і 1,9 л. А сама ўпакоўка стане інтэрактыўнай: размешчаны на ёй QR-код дазволіць даведвацца свежыя навіны ад брэнда максімальна аператыўна.
– Філасофія LIDSKAE LID FRESH LAGER заключаецца ў аб'яднанні, бо злучаючы супрацьлегласці, мы ствараем нешта новае і ўнікальнае. Мы ўсе розныя, у нас розная «музыка» – стыль жыцця ці вайб, але ад гэтага нам яшчэ цікавей бавіць час разам, мы атрымліваем новы вопыт і дзелімся эмоцыямі, – каментуюць навінку ў «Лідскім піве».
Навінка ўжо пачала паступаць у продаж і ў хуткім часе з'явіцца на паліцах крам краіны.