Музей Лідскага бровара папоўніўся рэдкім экзэмплярам, шкляной бутэлькай, узростам каля 100 гадоў

07 жніўня, 2025

Артэфакт захаваўся ў ідэальным стане, на ім лёгка чытаецца заводскае кляймо і арыгінальны надпіс на польскай мове — «BROWAR PAROWY M.PUPKO LIDA WŁASNOŚĆ NIESPRZEDAJNA 0,5L».

У перакладзе: «Паравы бровар М. Пупко, Ліда. Уласнасць. Не для продажу. 0,5 л». Улічваючы надпіс на польскай мове, можна меркаваць, што бутэлька была выраблена ў перыяд з 1921 па 1939 год, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы. Такія бутэлькі выкарыстоўваліся для фірмавага разліву і маркаваліся як «уласнасць не для продажу», што падкрэслівала прыналежнасць тары заводу. Так, на пачатку 20 стагоддзя піва разам з бутэлькай не прадавалася. Прычына – высокі кошт шкляной тары. Набываючы прадукт у краме, пакупнік альбо выпіваў змесціва на месцы, альбо пераліваў у сваю тару: шклянкі, бітоны, збаны.

Таксама такога кшталту надпіс абараняў піва ад падробак. Справа ў тым, што набыўшы бутэлькі з арыгінальным півам, шмат якія нядобрасумленныя грамадзяне спрабавалі разліць у іх свой прадукт, прыгатаваны саматужным чынам.

Дарэчы кажучы, рэклама таго часу падкрэслівала менавіта тое, што піўныя бутэлькі – гэта ўласнасць завода і заклікала пакупнікоў таго часу звяртаць увагу на арыгінальныя бутэлькі і набываць прадукт толькі ў іх.

Бутэльку першай паловы ХХ стагоддзя на сваёй будаўнічай дзялянцы знайшоў жыхар Ліды Ігар Зубко:

— Я набыў дзялянку, на якой раней стаяла хата 1939 года пабудовы. Разбіраючы рэшткі гэтай хаты, я і знайшоў мех з бутэлькамі. Сярод простых, не маркаваных аніяк бутэлек і знайшоў гэту пярліну. Вядома, як жыхар Ліды, я ведаў, хто такі Пупко, таму ў той жа дзень адвёз знаходку ў Музей лідскага бровара.

Папаўненне музейных фондаў — гэта важная частка працы супрацоўнікаў Музея лідскага бровара, якія імкнуцца не толькі захоўваць, але і прымнажаць культурную спадчыну, робячы яе даступнай для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Лідскага піва і наогул піваварнай справы Беларусі.

Калі ў вас ёсць прадметы, якія маглі б стаць часткай музейнай калекцыі, мы будзем радыя разгледзець магчымасці іх уключэння ў экспазіцыю.

У вас ёсць цікавы экспанат? Напішыце нам пра гэта на пошту: lidski.brovar@lidskae.by

 

beer

beer

Навіны

Вас можа зацікавіць

17 верасня, 2026
LIDBEER-2026 аб´яднаў 100 тысяч гасцей і ўстанавіў новыя рэкорды
Чытаць
04 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней