У 2026 годзе «Лідскае піва» адзначыць сваё 150-годдзе. І рыхтавацца да такіх круглых дат трэба загадзя, а святкаваць з размахам.
Таму ўжо зараз мы прадстаўляем наш смелы праект — настольны перакідны каляндар на 365 дзён. Гэты каляндар — падарунак кожнаму, хто выбірае смак, якасць, і, вядома ж, каханне.
Мы жадаем, каб наш каляндар стаў упрыгожваннем вашага працоўнага стала, дарагім і каштоўным падарункам, вашым памагатым і натхняльнікам, штодзённым напамінам пра тое, што кожны дзень можна зрабіць яркім і асаблівым.
Мы падрыхтавалі для вас:
Каляндар быў распрацаваны ў калабарацыі з Yearee — экспертам у стварэнні душэўных перакідных календароў. Гэта не проста адрыўны настольны каляндар, а маленькі твор мастацтва. На кожнай старонцы вас чакаюць аўтарскія ілюстрацыі, фатаграфіі напояў ад «Лідскага» і цёплыя пасланні, створаныя для натхнення каб дапамагчы кожнаму ўбачыць прыгажосць у штодзённасці.
Каляндар можна будзе набыць у Музеі лідскага бровара, альбо замовіць на сайце Yearee.
Далучайцеся да нас у гэтым займальным падарожжы, адкрыйце для сябе мастацтва атрымліваць асалоду ад кожным імгненнем з «Лідскім півам»!


Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?