105 гадоў Лідскаму квасу: свята з музыкай і падарункамі чакае гасцей у Lidbeer Dvor.
Лідскі квас адзначае 105-годдзе. У гонар гэтай падзеі у мінскім Lidbeer Dvor адбудзецца «КВАСная субота» з канцэртамі, актыўнасцямі і бяспройгрышнай латарэяй. А ўвесь тыдзень з 23 па 29 чэрвеня гасцей пляцоўкі і сеткі бараў Lidbeer чакаюць адмысловыя гастранамічныя сэты з квасам «Лідскі».
28 чэрвеня кампанія «Лідскае піва» запрашае адзначыць юбілейную дату на самай «КВАСнай субоце», якая адбудзецца ў Lidbeer Dvor па адрасе Гікала, 5 у Мінску.
Гасцей чакае захапляльны «КВАСны квест» з гульнявымі зонамі і мноствам прыемных сюрпрызаў. Кожны зможа зрабіць памятнае фота, стаць суаўтарам юбілейнай «КВАСнай карціны», распісаць шопер на майстар-класе і, галоўнае, узяць удзел у бяспройгрышнай латарэі. Яскравых уражанняў дададуць настольныя гульні ад Hobby Games і музычны Туц Туц Квіз з падарункамі.
Адной з разынак свята зробіцца незвычайны «КВАСны бар» — тут ваш напой дапоўняць арыгінальным аздабленнем і незвычайнымі смакавымі ноткамі.
Музычную атмасферу створаць гурты KaS і NOT BAD BAND, а спектакль ад тэатра-батлейкі «Дом з марамі» нагадае пра багацце і самабытнасць беларускіх традыцый, сярод якіх квас займае асаблівае месца як адзін з сімвалаў нашай культуры.
Квасная субота
Праграма сцэны:
12:30-13:30 КВАСная ёга
14:00 — 15:30 Туц Туц Квіз
15:45 — 16:45 Тэатр-батлейка «Дом з марамі»
17:00 — 18:15 Выступ гурта KaS
18:30 — 20:15 Выступ Not Bad Band
Праграма актыўнасцяў:
13:00 — 23:00 КВАСны бар
13:00 — 18:00 КВАСны квест
13:00 — 16:00 Майстар-клас па роспісе шопераў (колькасць месцаў абмежаваная)
13:00 — 20:30 Работа фотабудкі
Лідскі квас 105 год
Лідскі квас вырабляецца з 1920 года і за гэты час ён стаў сапраўдным гастранамічным сімвалам Беларусі. Прадукцыя эскпартуецца больш чым у 20 краін свету і цешыць аматараў як класічнымі гатункамі «Хлебны» і «Цёмны», так і сезоннымі лінейкамі Crazy Crush і «Зімовы», якія рэгулярна папаўняюцца новымі смакамі. Любімы напой беларусаў даўно перастаў асацыявацца толькі з летнім сезонам — ён стварае настрой круглы год.
Ацаніць усю разнастайнасць смакаў Лідскага квасу можна будзе ў Lidbeer Dvor 28 чэрвеня з 12:30 – 20:30 на «КВАСнай субоце», якая падорыць гасцям добрыя эмоцыі і па-сапраўднаму КВАСны настрой.
А для асаблівых прыхільнікаў квасу кампанія-вытворца абвясціла фотаконкурс. Для ўдзелу неабходна зрабіць крэатыўную фатаграфію з адным з прадуктаў брэнда «Лідскі квас» і даслаць яе з назвай і апісаннем на marketing@lidskae.by з пазнакай «Для конкурсу» і кантактнымі данымі. 20 лепшым фотаработ будуць прадстаўлены ў Музеі лідскага бровара, іх аўтары атрымаюць запрашальнікі на экскурсію ў гэты ўнікальны музей для чатырох чалавек, а таксама набор эксклюзіўных сувеніраў. Здымкі прымаюцца да 31 ліпеня.