«Лідскае»: ствараем гучныя навінкі і прэзентуем іх гучна

30 ліпеня, 2024

25 ліпеня ў прасторы LIDBEER DVOR «Лідскае піва» правяло маштабную і шумную прэзентацыю дзвюх навінак гэтага лета — яркага фруктовага хард-ліманаду Rocky Croc і вар'яцкага хлебна-хмельнага Ясен Квасен.

Сярод гасцей мерапрыемства былі самыя ахопныя беларускія блогеры, прадстаўнікі СМІ, гандлёвыя партнёры і кліенты, а таксама супрацоўнікі «Лідскага піва», тыя, хто прыдумляў і ствараў навінкі.

У пачатку вечара арганізатары прапаноўвалі гасцям пачаставацца Rocky Croc, пры гэтым празрыста намякалі, што галоўны сюрпрыз, які схаваны ў велізарным чорным корабе, яшчэ наперадзе.

Пасля выступленняў дырэктара па маркетынгу Алены Хомчанкі і менеджара па распрацоўцы новых прадуктаў Валерыя Бурбліса, у прысутных не засталося і ценю сумнення, што гэтыя навінкі змаглі б прыдумаць і рэалізаваць толькі ў «Лідскім».

Кампанія яшчэ раз пацвердзіла свой статус кампаніі № 1 па вытворчасці піва і напояў у сэрцах беларусаў. Калі чарга дайшла да прэзентацыі Rocky Croc, брэнд-менеджэр Валерыя Ісакава змагла зачараваць ўсіх, хто слухаў яе выступ. Валерыя распавяла пра тое, што кракадзіл на ўпакоўцы прадукту з'явіўся толькі пасля таго, як каманда маркетолагаў правяла велізарную колькасць даследаванняў, старанна вывучыла патрэбы пакупнікоў, і, паверыўшы ў словы мэтавай аўдыторыі, — падарыла ёй маскота: абаяльнага моднага кракадзіла.

— Прынясі мне кракадзільчыка вішнёвага, — можна было падслухоўваць размовы падчас мерапрыемства. Што ж, хочацца верыць, што з учорашняга дня ў фруктовых слабаалкагольных кактэйляў з'явіцца сваё мілае імя — кракадзіл Rocky Croc.

Дык а што ж хавалася за гэтым таямнічым чорным корабам?

Прыадчыніць заслону таямніцы давялося кіраўніку брэнд-груп Ангеліне Янік і таму, хто, уласна, прыдумаў, зрабіць шедэўральны напой, Дзмітрыю Нічыпару.

— Мы ўпершыню зрабілі тое, чаго да нас не рабіў ніхто, - пачала казаць загадкамі Ангеліна, — мы сумясцілі дзве катэгорыі прадукту ў адну, і стварылі не квас, але з прыемным хлебным водарам і саладосцю, але і не піва, хоць працэс закісання ў напоі такі ж — натуральны. І імя новаму прадукту-ясен Квасен! Апісваць захапленне гасцей справа няўдзячная. І так Ясен Квасен, што ўсе былі ў захапленні.

Навіны

Вас можа зацікавіць

04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
02 красавіка, 2026
150 гадоў бесперапыннага развіцця: гісторыя поспеху «Лідскага піва»
Ці мог калісь Носель Пупко меркаваць, што яго бровар стане пачаткам гісторыі не толькі легендарнага беларускага брэнда, але і флагманам культурных ініцыятыў, узнагарод і тэхналагічнага поспеху? Сёння «Лідскае…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней