25 ліпеня ў прасторы LIDBEER DVOR «Лідскае піва» правяло маштабную і шумную прэзентацыю дзвюх навінак гэтага лета — яркага фруктовага хард-ліманаду Rocky Croc і вар'яцкага хлебна-хмельнага Ясен Квасен.
Сярод гасцей мерапрыемства былі самыя ахопныя беларускія блогеры, прадстаўнікі СМІ, гандлёвыя партнёры і кліенты, а таксама супрацоўнікі «Лідскага піва», тыя, хто прыдумляў і ствараў навінкі.
У пачатку вечара арганізатары прапаноўвалі гасцям пачаставацца Rocky Croc, пры гэтым празрыста намякалі, што галоўны сюрпрыз, які схаваны ў велізарным чорным корабе, яшчэ наперадзе.
Пасля выступленняў дырэктара па маркетынгу Алены Хомчанкі і менеджара па распрацоўцы новых прадуктаў Валерыя Бурбліса, у прысутных не засталося і ценю сумнення, што гэтыя навінкі змаглі б прыдумаць і рэалізаваць толькі ў «Лідскім».
Кампанія яшчэ раз пацвердзіла свой статус кампаніі № 1 па вытворчасці піва і напояў у сэрцах беларусаў. Калі чарга дайшла да прэзентацыі Rocky Croc, брэнд-менеджэр Валерыя Ісакава змагла зачараваць ўсіх, хто слухаў яе выступ. Валерыя распавяла пра тое, што кракадзіл на ўпакоўцы прадукту з'явіўся толькі пасля таго, як каманда маркетолагаў правяла велізарную колькасць даследаванняў, старанна вывучыла патрэбы пакупнікоў, і, паверыўшы ў словы мэтавай аўдыторыі, — падарыла ёй маскота: абаяльнага моднага кракадзіла.
— Прынясі мне кракадзільчыка вішнёвага, — можна было падслухоўваць размовы падчас мерапрыемства. Што ж, хочацца верыць, што з учорашняга дня ў фруктовых слабаалкагольных кактэйляў з'явіцца сваё мілае імя — кракадзіл Rocky Croc.
Дык а што ж хавалася за гэтым таямнічым чорным корабам?
Прыадчыніць заслону таямніцы давялося кіраўніку брэнд-груп Ангеліне Янік і таму, хто, уласна, прыдумаў, зрабіць шедэўральны напой, Дзмітрыю Нічыпару.
— Мы ўпершыню зрабілі тое, чаго да нас не рабіў ніхто, - пачала казаць загадкамі Ангеліна, — мы сумясцілі дзве катэгорыі прадукту ў адну, і стварылі не квас, але з прыемным хлебным водарам і саладосцю, але і не піва, хоць працэс закісання ў напоі такі ж — натуральны. І імя новаму прадукту-ясен Квасен! Апісваць захапленне гасцей справа няўдзячная. І так Ясен Квасен, што ўсе былі ў захапленні.