"Лідскае піва" — брэнд прэміі эфектыўнасці маркетынгу ADMA-2022

Прэмія эфектыўнасці маркетынгу Advertising & Marketing Awards — прэстыжная прафесійная прэмія ў сферы маркетынгу, якая вызначае лепшыя брэнды і праекты з пазіцыі іх эфектыўнасці. Конкурсныя праекты Прэміі эфектыўнасці маркетынгу ADMA ацэньваліся ў два этапы прафесійным журы, у склад якога ўвайшлі больш за 55 прафесіяналаў, якія прадстаўляюць міжнародныя і лакальныя брэнды. На першым этапе былі выбраны фіналісты, сярод якіх сябры журы вызначылі прызёраў і пераможцаў Прэміі.

Прафесійнае журы адзначыла "Лідскае піва" ў сямі намінацыях. Нашы прадукты "Koronet", "Pepsi", "Aura", "Chiilz", "Лідскае Нулёвачка", "Ідэалъ 145", а таксама брэнд "Калекцыя майстра" заваявалі бронзавыя, сярэбраныя і залатыя ўзнагароды. Гэта ў суме прывяло "Лідскае" да звання "Брэнда прэміі эфектыўнасці маркетынгу ADMA", што роўна прызнанню самай эфектыўнай маркетынгавай камандай у Беларусі.

«Для мяне гэта асаблівая прафесійная радасць і гонар, — расказвае кіраўнік брэнд-груп Алёна Хомчанка. — Калі мы сабраліся з брэнд-камандай перад стартам фестывальнага забегу, то ўсе былі настроены па-баявому. Кожны хацеў удзельнічаць і перамагаць. А так як кейсаў за апошнія два гады ў нас сабралася нямала, у выніку мы падалі цэлых 6 заявак па розных брэндах у розныя намінацыі. Такія конкурсы даюць магчымасць спыніцца, азірнуцца назад і пераканацца, што мы робім цудоўныя рэчы ў кампаніі неверагоднай каманды "Лідскага". А значыць, ёсць упэўненасць, што і з будучымі выклікамі мы таксама справімся на золата, ці нават гран-пры».

 

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.