«Лідскае піва» завяршае юбілейны год новымі ўзнагародамі

18 лістапада, 2026

2026 год стаў для «Лідскага піва» асаблівым: кампанія адзначыла 150-годдзе, а завяршае юбілейны год новымі прафесійнымі дасягненнямі. Праекты кампаніі атрымалі адразу некалькі ўзнагарод ADVERTISING & MARKETING AWARDS 2026, а якасць прадукцыі была адзначана Гран-пры конкурсу «PRODEXPO: Традыцыі. Якасць. Інавацыі».

Золата, срэбра і бронза за маркетынгавыя праекты

6 лістапада адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ADVERTISING & MARKETING AWARDS 2026 — прафесійнай прэміі ў сферы маркетынгу, якая адзначае найбольш эфектыўныя брэнды і камунікацыйныя праекты.

Сёлета сярод пераможцаў — адразу некалькі праектаў «Лідскага піва».

Золата прэміі атрымалі юбілейныя гатункі «Янтарнае» і «Рубінавае», выпушчаныя да 150-годдзя кампаніі, у катэгорыі алкагольных і слабаалкагольных напояў. Гэты ж праект быў адзначаны срэбрам яшчэ ў адной намінацыі прэміі.

Праект «Лiдскае в Threads: сделайте вирусно. Все говорят, а мы сделали» заваяваў дзве ўзнагароды, у тым ліку срэбра ў катэгорыі «Кампании в социальных сетях».
 

Яшчэ дзве ўзнагароды прынеслі праекты брэнда «Лідскі квас»: кампанія «ЛЮБИМЫЙ БЕЗ РЕКЛАМЫ» атрымала срэбра, а «Всё начинается на „Л“ была адзначана бронзай.

Ад прызнання маркетынгу да прызнання якасці

17 лістапада да дасягненняў у сферы маркетынгу дадалося прызнанне якасці прадукцыі. Юбілейныя гатункі «Янтарнае» і «Рубінавае» атрымалі Гран-пры конкурсу «PRODEXPO: Традыцыі. Якасць. Інавацыі».

Конкурс праходзіць у межах 32-й Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу PRODEXPO-2026, якая прымае ўдзельнікаў з 17 па 20 лістапада ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO. Выстава аб'ядноўвае вытворцаў і пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання і напояў, прадстаўнікоў гандлю і іншых прафесіяналаў харчовай галіны.

Сёлета ў дэгустацыйным конкурсе былі прадстаўлены 344 узоры прадукцыі больш як ад 90 прадпрыемстваў.

Узнагароды, атрыманыя напрыканцы года, сталі яшчэ адным вынікам працы каманды «Лідскага піва» ў юбілейным 2026-м і аб'ядналі два важныя складнікі працы кампаніі: якасць прадукцыі і эфектыўную камунікацыю са спажыўцамі.

Навіны

Вас можа зацікавіць

17 верасня, 2026
LIDBEER-2026 аб´яднаў 100 тысяч гасцей і ўстанавіў новыя рэкорды
Чытаць
04 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней