«Лідскае піва» запрашае беларусаў стаць аўтарамі аўдыягіда для гарадоў Беларусі

07 кастрычніка, 2021

Ад 4 да 17 кастрычніка Музей лідскага бровара збірае цікавыя факты аб гарадах і мястэчках Беларусі, каб запісаць народныя аўдыяэкскурсіі па галоўных дарогах Беларусі. Аўдыягіды, складзеныя паводле гісторый жыхароў, будуць даступныя падарожнікам на маршрутах з Мінска ва ўсе абласныя гарады.

Колькі разоў мы праязджалі па адных і тых жа дарогах, не задумваючыся аб тым, як з'явілася назва якой-небудзь утульнай вёсачкі або якія легенды захоўваюць руіны за гарою. Неўзабаве месцы ўздоўж папулярных маршрутаў стануць крыху больш прыкметнымі і прывабнымі. Усё дзякуючы аўдыягідам, якія будуць суправаджаць падарожнікаў на ўсім шляху з Мінска ў абласныя гарады альбо назад.

Для таго, каб ператварыць звыклую дарогу ў паўнавартасны экскурсійны маршрут, Музей лідскага бровара аб'яднаўся з Фэстам экскурсаводаў - найбуйнейшым фестывалем краязнаўцаў і экскурсаводаў. А для таго, каб даведнік быў займальным і эмацыйным, запрасіў стаць яго аўтарамі ўсіх захопленых гісторыяй беларусаў. Далучыцца да каманды і нанесці на аўдыяёмапу любімыя месцы можна ад 4 да 17 кастрычніка. Для гэтага трэба:

  1. запусціць телеграм-бот @TravelBrovar_bot;
  2. выбраць адзін з пяці напрамкаў для экскурсій: з Мінска ў Гародню (праз Ліду), у Віцебск, у Магілёў, у Гомель альбо Брэст;
  3. адзначыць вядомы вам населены пункт на маршруце;
  4. падзяліцца добрай гісторыяй: энцыклапедычным фактам, гарадской байкай або асабістым топам славутасцяў. Чат-бот прымае тэкст, фота і галасавыя паведамленні.

Калі гісторыі будуць сабраныя, арганізатары перададуць іх партнёрам з Фэста экскурсаводаў для апрацоўкі і запісу. Голасам народных аўдыягідаў стане Мікіта Моніч, адзін з самых харызматычных экскурсаводаў краіны. Зусім нядаўна Мікіта запусціў свой уласны канал пра беларускую культуру, а цяпер ён агучыць займальныя гісторыі пра дзясяткі гарадоў па ўсёй краіне.

«Наведванне нашага музея ў Лідзе, несумненна, стане святам для гасцей. У музеі мы будзем распавядаць пра гісторыю беларускага піваварства і, вядома, горада Ліды. Пакуль ідзе падрыхтоўка да адкрыцця музея, мы вырашылі расказаць аб дзясятцы менш вядомых, але ад гэтага не менш важных для наведвання гарадоў, — растлумачылі ў ААТ «Лідскае піва». — Усе, хто дапамогуць у стварэнні аўдыяэкскурсій сваімі гісторыямі, атрымаюць бясплатныя квіткі ў Музей лідскага бровара і магчымасць аднымі з першых ацаніць аўдыягід на маршруце з Мінска ў Ліду».

Плануецца, што экскурсіі з'явяцца ў свабодным доступе на сайце https://travel.lidskae.by як раз да адкрыцця музея. Музей лідскага бровара размяшчаецца на тэрыторыі гістарычнай часткі завода ААТ «Лідскае піва» ў Лідзе, на вуліцы Адама Міцкевіча. Аб адкрыцці музея будзе паведамлена дадаткова.
 

піва

Навіны

Вас можа зацікавіць

04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
02 красавіка, 2026
150 гадоў бесперапыннага развіцця: гісторыя поспеху «Лідскага піва»
Ці мог калісь Носель Пупко меркаваць, што яго бровар стане пачаткам гісторыі не толькі легендарнага беларускага брэнда, але і флагманам культурных ініцыятыў, узнагарод і тэхналагічнага поспеху? Сёння «Лідскае…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней