У пачатку снежня традыцыйна праходзіць цырымонія ўзнагароджання прэміі «Народная Марка», дзе пераможца вызначаецца галасамі спажыўцоў.
Сёлета «Лідскае» ўдастоілася самай высокай узнагароды — перамогі ў намінацыі «Народнае прызнанне». Гэтая падзея стала вынікам любові і падтрымкі 350 000 беларусаў, якія аддалі свае галасы за наш прадукт.
Народная Марка — гэта унікальная ўзнагарода, заснаваная на меркаванні спажыўцоў, без удзелу экспертнага журы. Гэта падкрэслівае шчырасць і непадробнасць народнай любові да нашага брэнду і прадукцыі. Мы дзякуем кожнаму, хто выбірае «Лідскае» на працягу ўжо 150 гадоў.
Мы выказваем шчырую ўдзячнасць нашай дружнай камандзе, якая стварае шэдэўры на стагоддзі. Гэтая ўзнагарода — вынік нашай сумеснай працы і імкнення да дасканаласці.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?