«Лідскае піва» штогод вырабляе каля 300 мільёнаў літраў піва, квасу і іншых напояў. Безумоўна, вытворчасць напояў у такіх аб'ёмах патрабуе істотнай колькасці сыравіны і прыродных рэсурсаў.
«Лідскае піва» заўсёды ўлічвала гэты аспект і адным з прыярытэтаў нашай дзейнасці заўсёды было скарачэнне ўплыву на навакольнае асяроддзе, эканомнае выкарыстанне рэсурсаў, паўторнае выкарыстанне і максімальнае адсартаванне адходаў, якія адносяцца да другасных матэрыяльных рэсурсаў, з мэтай перадачы іх на перапрацоўку.
Перапрацоўка рэсурсаў азначае выкарыстанне ўпаковачных матэрыялаў, прыдатных для перапрацоўкі, рэцыркуляцыю вытворчых адходаў і паўторнае выкарыстанне пабочных прадуктаў. Мы ажыццяўляем збор адпрацаваных дражджэй і рэалізуем спецарганізацыям на вытворчасць кармоў для жывёл. У 2022 годзе «Лідскае піва» рэалізавала больш за 22 тысячы тон адходаў піваварэння, прыдатных для кармлення жывёл і вытворчасці кормадабавак.
У 2022 «Лідскае піва» перапрацавала больш за 600 тысяч тон розных адходаў, якія можна падзяліць на наступныя катэгорыі:
макулатура, шкло, металалом, гума і пластмасы.
«Лідскае піва» адгрузіла на перапрацоўку больш за 125 тысяч тон шкла, 260 тысяч тон макулатуры і 208 тысяч тон палімерных адходаў.
Такім чынам, у 2022 годзе кампанія «Лідскае піва» сабрала і рэалізавала з мэтай перапрацоўкі больш за 98% адходаў вытворчасці.
У сваёй штодзённай дзейнасці наша кампанія рэгулярна шукае спосабы, як зменшыць уплыў вытворчых працэсаў на навакольнае асяроддзе. Адным з кірункаў такой дзейнасці могуць служыць кейсы з палягчэннем ПЭТ-бутэлькі і каўпачка.
Як вядома, бутэлькі выдзімаюцца з загатовак – прэформаў. Напрыклад, каб выдзьмуць 1,5-літровую бутэльку для квасу, раней мы выкарыстоўвалі прэформу,якая важыла 33,7 грама. Аднак, вытворца прэформаў, які таксама зацікаўлены ў змяншэнні свайго ўплыву на навакольнае асяроддзе, прапанаваў нам прэформу вагой 31,7 грама. Пасля ўсіх неабходных тэстаў і выпрабаванняў, вынік паказаў, што лягчэйшая бутэлька падыходзіць для разлівання без шкоды якасці гатовага напою.
Такім чынам, у 2022 годзе, тым, што мы зменшылі вагу бутэлькі ўсяго на 2 грамы, мы зэканомілі 63 тоны пластыку толькі на адным фармаце бутэлькі.
Палягчэнне каўпачка з 1,95 да 1,85 г дазволіла скараціць спажыванне 13 тон пластыку за 2022 год без шкоды якасці гатовай прадукцыі.
Шмат хто заўважыў, што напой 7Up, які разліваюць на заводзе «Лідскае піва», з гэтай зімы стаў выпускацца ў празрыстай, а не ў зялёнай бутэльцы. Прычына – той жа экалагічны складнік.
Праз фарбавальнік зялёныя бутэлькі 7Up немагчыма перапрацаваць для паўторнага выкарыстання разам з большасцю празрыстых бутэлек, бо ён афарбоўвае ўсю сыравіну ў зялёны колер. А каб перапрацоўваць зялёны пластык асобна, патрэбна назапасіць як мінімум 1 тону сыравіны, а гэта каля 22 тысяч бутэлек. Пераход на празрысты пластык дапамагае палегчыць працэс перапрацоўкі і скараціць колькасць адходаў.