«Лідскае піва» падарыла ўрачам хуткай дапамогі г. Ліды цалкам укамплектаваны рэанімабіль

21 снежня, 2022

Урачыстае ўручэнне рэанімабіля з дадатковым камплектам шын і 30 000 медыцынскіх масак адбылося 21 снежня.

У цырымоніі ўручэння ключоў ад аўтамабіля прыняў удзел кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік, галоўны ўрач Лідскай ЦРБ Уладзімір Трубчык і генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыус Мікшыс.

Уручаючы падарунак урачам, Аўдрыус Мікшыс сказаў: «Лідскае піва» разумее, якую важную ролю адыгрывае ў выратаванні чалавечых жыццяў аўтамабіль «хуткай дапамогі». Калі пачулі, што ёсць запыт на набыццё аўтамабіля хуткай дапамогі, ні я, ні мой кіраўнік у Фінляндыі не сумняваліся, што мы павінны гэта зрабіць. Ужо колькі год мы супрацоўнічаем з нашай цэнтральнай раённай бальніцай. Мы неаднаразова перадавалі сродкі абароны, удзельнічалі ў закупцы неабходнага абсталявання. 5 гадоў таму, калі ў «Лідскім піве» ўжо былі зроблены асноўныя інвестыцыі і эканамічнае становішча стала ўстойлівае, мы пачалі ўсё больш дапамагаць дзяржаўным установам. Мы дапамагалі не толькі грашыма. Але адгукаліся на просьбы дапамагчы з закупкай абсталявання, спартыўнага інвентару і нават экспанатаў для музея. З 2017 года па 2022 мы аказалі спонсарскую дапамогу на 874 916 рублёў, з гэтай сумы 558 420 для ЦРБ. У далейшым наша спонсарская палітыка застанецца такая ж – будзем пасільна дапамагаць гораду, Гродзенскай вобласці».

рэанімабіль

рэанімабіль

рэанімабіль

рэанімабіль

рэанімабіль

Навіны

Вас можа зацікавіць

28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней