1 снежня адбылася Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў дзесятай юбілейнай Прэміі «Народная Марка», якая штогод вызначае вядучыя брэнды краіны ў харчовай, нехарчовай катэгорыі, а таксама ў сферы паслуг.
Чым каштоўная прэмія «Народная Марка»? Тым, што ў гэтай прэміі няма прафесійнага журы, і пераможцаў выбіраюць самі спажыўцы.
Апытанне праводзілася з 17 ліпеня па 20 жніўня ў СМІ і на афіцыйным сайце Прэміі. Кожны жадаючы мог адказаць на пытанне, якім брэндам ён аддае перавагу і гатовы рэкамендаваць. Пытанні анкеты Прэміі не прапаноўвалі падказак у выглядзе варыянтаў адказу, што дазволіла выявіць маркі, якія валодаюць "спантаннай" вядомасцю.
«Лідскае піва» дзякуе свайму пакупніку за давер!

Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?