ЛІДСКАЕ OktoBEERfest стане яркім і гучным акордам завяршэння сезона, які падорыць гасцям шмат пазітыўных уражанняў і акуне ў атмасферу выдатнай музыкі і фестывальнага настрою.
На працягу ўсяго дня, пачынаючы з 15:00, LIDBEER DVOR запоўняць разнастайныя актыўнасці і забаўкі, сярод якіх кожны знойдзе сабе нешта да спадобы.
Аматараў дынамічнага адпачынку чакае танцавальны майстар-клас па баварскіх танцах, які стартуе ў 17:00, а вось традыцыйная беларуская батлейка, пачатак якой у 16:00, прыйдзецца даспадобы знатакам класічных тэатральных форм.
А для тых гасцей, хто лічыць сябе знаўцам песеннага мастацтва, а 15:00 стартуе музычны квіз. Тут каманды змогуць праверыць не толькі свае музычныя веды, але і выйграць прызы. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая: спасылка на рэгістрацыю.
Таксама на працягу ўсяго дня гасцей чакаюць спецыяльныя сэты. Кожны зможа пакаштаваць лепшыя стравы традыцыйнай беларускай і еўрапейскай кухні.
Асаблівую ўвагу арганізатары абяцаюць надаць конкурсу касцюмаў! Тыя, хто праявіць крэатыўнасць і смеласць у сваім уборы, атрымаюць прыз за лепшы касцюм. Акрамя таго, жадаючыя змогуць паспаборнічаць у хуткасным паглынанні баварскіх каўбасак, вызначыць наймацнейшага ў конкурсе па падняцці піўных куфляў, распецца ў конкурсе ёдлераў.
Завершыцца свята музычным падарункам ад самых папулярных кавер-гуртоў Robin good, Split Band, Time Square, а таксама ўпершыню ў Мінску выступіць музычны праект з Брэста Sonic Rave.
Далучайцеся да Лідскае OktoBEERfest, каб атрымаць асалоду ад атмасферы сапраўднай весялосці!

Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?