«Лідскае піва» пераносіць LIDBEER на 2021 год

15 мая, 2020

«Лідскае піва» пераносіць LIDBEER на 2021 год

Фестываль LIDBEER, які штогод праводзіцца ў Лідзе апошнія 5 гадоў кампаніяй «Лідскае піва», пераносіцца на 2021 год з-за неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча. ─ Аргкамітэт фестывалю да апошняга не пакідаў надзей, што ў верасні Ліда зноў стане фестывальнай сталіцай Беларусі. Праца над LIDBEER-2020 стартавала ў жніўні мінулага года, мы рыхтавалі істотнае змяненне фармату фэсту і яго забаўляльнай праграмы. Аднак рызыка заражэння вірусам COVID-19 занадта вялікая, калі збіраецца шмат людзей. Рашэнне давалася нам цяжка, але здароўе і бяспека гасцей, партнёраў фестывалю і супрацоўнікаў для нас на першым месцы, ─ адзначае генеральны дырэктар кампаніі «Лідскае піва» А. Мікшыс. Кампанія «Лідскае піва» упершыню правяла LIDBEER у 2015 годзе. Хэдлайнерамі галоўнай сцэны фестывалю ў розныя гады станавіліся такія гурты як «БІ-2», «Чайф», «Акіян Эльзы», «Ленінград». Колькасць гасцей свята дасягала 130 000 чалавек з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і іншых краін.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

17 верасня, 2026
LIDBEER-2026 аб´яднаў 100 тысяч гасцей і ўстанавіў новыя рэкорды
Чытаць
04 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней