Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў

04 чэрвеня, 2026

Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў сезона і пераможцу Fan Edition.

Да свайго 150-годдзя кампанія «Лідскае піва» прапанавала ўдзельнікам звярнуцца да тэмы каштоўнасцяў. Для адных імі сталі рубіны, рубеліты і сапфіры. Для другіх — падарожжы, успаміны дзяцінства або сямейныя гісторыі. Хтосьці ўвасабляў у кактэйлі атмасферу легендарных кінагісторый, а хтосьці расказваў пра самыя запаветныя мары і асабістыя адкрыцці. Менавіта так удзельнікі Lidskae BeerMaster 2026 пераасэнсавалі галоўную тэму конкурсу, даказаўшы, што сапраўдная каштоўнасць не заўсёды вымяраецца каратамі.

Апроч новай тэмы, сезон прынёс адразу некалькі важных змен. Упершыню ўдзельнікам прапанавалі ствараць кактэйлі на аснове дзвюх юбілейных навінак — «Янтарнае» і «Рубінавае», а таксама запусцілі асобны конкурс для аматараў міксалогіі. Усяго арганізатары атрымалі больш за паўсотні заявак з усёй Беларусі, а высокі ўзровень удзельнікаў прымусіў журы перагледзець першапачатковыя квоты: у паўфінал прайшлі 36 канкурсантаў замест 30, а ў фінал — 12 замест 10. Свой унёсак у такую канкурэнцыю зрабілі і ўдзельнікі мінулых сезонаў, якія зноў выйшлі на сцэну Lidskae BeerMaster з новым досведам і ідэямі.

Работы канкурсантаў ацэньвала журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі кампаніі «Лідскае піва», эксперты барнай індустрыі, пераможцы мінулых сезонаў, а таксама прадстаўніца школы барнай справы і рэстараннага бізнесу BarPortal. Пры гэтым увага надавалася не толькі смаку кактэйляў. Фіналісты прэзентавалі свае канцэпцыі на рускай і беларускай мовах, прапаноўвалі сабраць тэматычныя пазлы, разгадаць крыжаванкі і паўзаемадзейнічаць з элементамі падачы. Асабліва высока журы ацаніла глыбіню ідэй, увагу да дэталяў і смеласць смакавых спалучэнняў. Паводле прызнання арганізатараў, нават дасведчаных прадстаўнікоў індустрыі здзівілі некаторыя камбінацыі — напрыклад, спалучэнні гатункаў «Янтарнае» і «Рубінавае» з смажаным ананасам або вытрыманым вермутам.

Выбраць найлепшых было няпроста, аднак менавіта гэтыя кактэйлі журы адзначыла асабліва высока:

1 месца — Антон Чарноў, кактэйль Path of the Stone (бар «Легендар», Мінск);

2 месца — Екацярына Буката, кактэйль «Сэрца акіяна» (бар Fantasy, Мінск);

3 месца — Андрэй Грыцалевіч, кактэйль «Кішэні, поўныя ўспамінаў» (чарачная «Салют», Мінск).

Пераможцы атрымалі грашовыя прызы, а ўсе фіналісты — памятныя юбілейныя наборы кампаніі «Лідскае піва», а таксама запрашальнікі на дзве асобы на фестываль LIDBEER 2026, які адбудзецца 29 жніўня ў Лідзе.

Сёлета зноў вызначылі ўладальніка прыза глядацкіх сімпатый. Барацьба за лідарства захоўвалася да апошніх дзён галасавання, а перамогу атрымаў Мікіта Фралоў з наваполацкага рэстабара 4YOU з кактэйлем, прысвечаным рубеліту — каменю «абуджанага сэрца». Найлепшай у конкурсе для аматараў міксалогіі Lidskae BeerMaster 2026 Fan Edition стала Наталія Карась з кактэйлем «Парк CHILLюскінцаў».

За гады існавання Lidskae BeerMaster даўно выйшаў за межы прафесійнага конкурсу і сёння з’яўляецца пляцоўкай, дзе нараджаюцца новыя ідэі, раскрываюцца таленты і з’яўляюцца гісторыі, якія затым становяцца часткай барнай культуры Беларусі. І фінал 2026 года чарговы раз даказаў: самыя каштоўныя адкрыцці пачынаюцца там, дзе майстэрства сустракаецца з натхненнем.

Навіны

Вас можа зацікавіць

22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
02 красавіка, 2026
150 гадоў бесперапыннага развіцця: гісторыя поспеху «Лідскага піва»
Ці мог калісь Носель Пупко меркаваць, што яго бровар стане пачаткам гісторыі не толькі легендарнага беларускага брэнда, але і флагманам культурных ініцыятыў, узнагарод і тэхналагічнага поспеху? Сёння «Лідскае…
Чытаць
05 сакавіка, 2026
Майстэрства ў кожнай грані: Lidskae BeerMaster 2026 пачынае прыём заявак
Конкурс барнага майстэрства Lidskae BeerMaster адкрывае новы сезон і запрашае барменаў з усёй Беларусі заявіць пра сябе і пазмагацца за грашовыя прызы. У год 150-годдзя кампаніі  «Лідскае піва» конкурс…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней