Koronet McKilt — піва з моцным шатландскім характарам

З чым асацыюецца Шатландыя? Для большасці гэта, вядома ж, дуды, Лахнэская пачвара, моцны скотч, клятчасты кілт… Але сапраўдныя аматары ведаюць, што Шатландыя — гэта яшчэ і асаблівае піва, мацнейшае, якое падкрэслівае моцны і валявы характар шатландцаў.

Менавіта таму мы падрыхтавалі навінку ў лінейцы піва c брытанскім характарам KORONET — Koronet McKilt.

McKilt — гэта мацнейшае піва (5,8%), зваранае ў традыцыі шатландскага элю (Scottish Ale). Напой мае комплексны, цікавы соладавы смак з ванільнымі, карамельнымі, фруктовымі нотамі. Хмель у смаку і водары практычна не адчуваецца, што тыпова для шатландскіх эляў. Не мае спіртуознасці, лёгка і прыемна п'ецца, смак мяккі, "цёплы", шаўкавісты.

McKilt. Піва з моцным шатландскім характарам!


 

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.