Новы дызайн «КАЛЕКЦЫI МАЙСТРА» падкрэслівае інавацыйнасць брэнда і імкненне да эксперыментаў. На абноўленым пакаванні ўпершыню з'явіцца выява лідскага Майстра, правобразам якога стаў бацька-заснавальнік «Лідскага піва» Носель Пупко.
Піўзавод у Лідзе з'яўляецца адным з найстарыйшых у краіне. Яго заснавальнік Носель Пупко быў наватарам, ён шмат падарожнічаў, каб запасіць досвед і ўкараняць інавацыі ў свой піўны «стартап». Не дзіўна, што праз дзесяцігоддзі менавіта ў Лідзе ўпершыню ў Беларусі ў прамысловых маштабах зварылі крафтавае піва пад брэндам «КАЛЕКЦЫЯ МАЙСТРА».
Усе гатункі лінейкі будуць выкананы ў адзіным стылі. Новае пакаванне адпавядае апошнім трэндам дызайну, яно яркае і запамінальнае. Цэнтральная фігура — партрэт сучаснага піўнога Майстра ў незвычайным галаўным уборы, які адсылае да смаку піва. Капялюш-маліна — светлае нефільтраванае піва з натуральным сокам маліны RASPBERRY FIELDS FOREVER, капялюш-вішня — цёмнае піва «Вечар у Бруге», капялюш-пшаніца — светлае нефільтраванае піва «Пшанічнае».
Плануецца, што піва будзе выпускацца ў алюмініевых бляшанках і ў шкляных бутэльках аб'ёмам 0,5 літра. «Вечар у Бруге», які стаў піўной класікай, будзе прадстаўлены толькі ў шкле.