Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!


28 ліпеня, 2026

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark.

Фестываль існуе з 2015 года. Некалі LIDBEER пачынаўся як свята хмелю, соладу і вады, але за дзесяцігоддзе трансфармаваўся ў найбуйнейшы опен-эйр краіны. Цяпер фестываль праходзіць пад слоганам «Яднаем розных!» і  лайн-ап фестывалю яркае таму пацвярджэнне.

На сцэне выступяць і лірычная MakSim, песні якой будзе падпяваць уся Ліда, і палымяныя Гудтаймс. Сяргей Бабунец, адзін з самых яркіх прадстаўнікоў олдскульнага рускага рока і “Комната культуры”, гурт, які кожнага прымусіў задумацца: дзе яны, самалёты? IODO BAND і KaS будуць аддушынай для тых, каму важная прысутнасць у лайн-апе мясцовых калектываў. А DJ Alexander Spark зайграе свой найлепшы сет для самых адданых гледачоў фестывалю.

На фестывалі кожны можа знайсці забавы на свой густ: ад бясконцых фудкортаў і зон актыўнасцяў да горада майстроў, квэстаў і квізаў. Імправізаваны ЗАГС стане месцам, дзе сотні пар рэпетуюць будучае ўступленне ў шлюб, прызнаюцца ў каханні і робяць сапраўдныя прапановы рукі і сэрца. Дарэчы, нават Музей лідскага бровара ў дзень фестывалю будзе працаваць бясплатна ў парадку жывой чаргі.

Арганізатары і партнёры фестывалю падрыхтавалі мноства прыемных сюрпрызаў і запамінальных падарункаў, каб кожны госць пачуваўся жаданым.

Квіткі можна набыць на сайце lidbeer.by/tickets.

Навіны

Вас можа зацікавіць

06 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней