Эка-мерч узамен на пластык: унікальны эка-праект ад «Лідскага» паляпшае жыццё ў нашым горадзе

21 кастрычніка, 2024

26-27 кастрычніка на паркоўцы каля завода «Лідскае піва» пройдзе унікальны эка-праект «Пластык — не смецце, а рэсурс. Абірай перапрацоўку!». Гэты праект накіраваны на папулярызацыю перапрацоўкі пластыка і яго паўторнага выкарыстання.

Удзельнікі акцыі змогуць здаць пустыя пластыкавыя бутэлкі і атрымаць памятныя сувеніры ад брэнда. Сабраны пластык будзе перададзены на перапрацоўку, пасля чаго на прадпрыемстве ААТ «Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў» з яго вырабяць лаўкі, урны і каляровыя кашпо, якія размесцяцца ў Лідзе. Гэтыя аб'екты стануць сімвалам унёску кожнага гараджаніна ў паляпшэнне экалогіі і дабрабыту горада.

Праект падтрымалі мясцовыя прадпрыемствы, экалагічныя арганізацыі і адміністрацыя горада Ліды. Ён мае важнае значэнне для павышэння свядомасці аб перапрацоўцы і правільным сартаванні адкідаў.

Для чаго патрэбен гэты праект?

Пластык — гэта не проста смецце, гэта рэсурс, які пры правільнай апрацоўцы можа быць выкарыстаны паўторна. Мы хочам паказаць, што перапрацоўка дапамагае ствараць карысныя аб'екты, якія служаць гораду і яго жыхарам, паляпшаючы якасць жыцця.

Прыемны бонус для ўдзельнікаў

Усе ўдзельнікі змогуць атрымаць памятныя сувеніры пры здачы пластыкавых бутылек з-пад вады і напояў. У абмен за 5 пластыкавых бутылек можна атрымаць ручку з эка-матэрыялаў або аловак, які можна пасадзіць у зямлю, за 10 бутылек - набор для вырошчвання мікразеляніны, за 20 бутылек - практычны эка-шоппер.

Майстар-классы

Усіх ўдзельнікаў эка-праекта чакаюць адукацыйныя майстар-класы па экалагічнай тэматыцы. Жыхары Ліды змогуць больш даведацца аб правільным сартаванні адкідаў, спосабах перапрацоўкі пластыка і яго паўторным выкарыстанні і нават змогуць стварыць карціны з перапрацаваных пластыкавых пакетаў.

Сацыяльная значнасць праекта

Пілотны праект у Лідзе — гэта пачатак вялікага шляху. У планах маштабаванне праектаў у іншых гарадах Беларусі, якія дазволяць яшчэ большай колькасці людзей удзельнічаць у перапрацоўцы і стварэнні карысных аб'ектаў для гарадоў.

Далучайцеся, атрымлівайце карысныя веды і памятныя сувеніры. Дапамажыце зрабіць Ліду яшчэ больш прыгожай і чыстай.

Месца правядзення: г. Ліда, вул. Міцкевіча, д. 32 КПП № 1 Завод «Лідскае піва»

Даты правядзення:

  • 26 кастрычніка (субота) з 11:00 да 19:00,
  • 27 кастрычніка (нядзеля) з 12:00 да 18:00

Праект

Навіны

Вас можа зацікавіць

06 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней