«Арт-хмель». Музей лідскага бровара і галерэя FARBA прадстаўляюць сумесны арт-праект

03 снежня, 2024

4 снежня ў Музеі лідскага бровара адкрываецца выстава «Арт-хмель» — унікальная спроба пераасэнсаваць паняцце “культура піцця” і паказаць, што піва можа быць не толькі напоем, але і натхняльным творам мастацтва.

Выстаўка «Арт-хмель» — гэта сумесны смелы праект Музея лідскага бровара і галерэі FARBA — флагмана ў галіне арганізацыі выставак, мастацкіх салонаў і галерэй Беларусі. Праект, у якім традыцыі і сучасныя тэхналогіі пераплятаюцца ў захапляльным дыялогу. Арганізатары выставы імкнуцца паказаць, як любоў да класічных прадуктаў, такіх як піва і квас, можа быць пераасэнсавана праз прызму мастацтва.

Экспазіцыя выставы «Арт-хмель» складаецца з чатырох раздзелаў, кожны з якіх аб'яднаны сваёй тэматыкай. Наведвальнікі змогуць убачыць, як бы выглядалі стылі піва, калі б яны былі людзьмі, якімі былі вокладкі сусветных таблоідаў, калі б пісалі навіны толькі пра кампанію «Лідскае піва» і многае іншае.

Усе чатыры раздзелы экспазіцыі былі створаны нейрасетками і дапрацаваны таленавітай беларускай мастачкай Петрай Клімовіч. Гэты сімбіёз мастацтва і тэхналогій прапануе гледачам унікальны погляд на знаёмыя прадукты, ператвараючы іх у аб'екты мастацтва. Выстава «Арт-хмель» — гэта не проста візуальны досвед, але і магчымасць задумацца пра тое, як сучасныя інструменты могуць уплываць на ўспрыманне звыклых рэчаў.

Выстава адкрыецца 4 снежня і будзе працаваць у Музеі лідскага бровара да канца зімы. «Арт-хмель» стане часткай пастаяннай экспазіцыі музея. І ўсе госці, якія наведаюць Музей лідскага бровара з 4 снежня да 9 сакавіка ўключна, змогуць пабываць на дзвюх экскурсіях адначасова.

Арт-хмель

Навіны

Вас можа зацікавіць

19 верасня, 2026
LIDBEER-2026 аб´яднаў 100 тысяч гасцей і ўстанавіў новыя рэкорды
Чытаць
06 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней