ААТ “Лідскае піва” выступае за мірны шлях вырашэння супярэчнасцяў

18 жніўня, 2020

ААТ “Лідскае піва” выступае за мірны шлях вырашэння супярэчнасцяў

Калектыў «Лідскага піва» занепакоены падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі. Кампанія выказвае салідарнасць з грамадзянамі, якія імкнуцца мірным шляхам вырашыць супярэчнасці, што ўзніклі ў беларускім грамадстве. Адзін з прынцыпаў Olvi Group ва ўсіх краінах, дзе прадстаўлены канцэрн, – неўмяшанне ў палітыку. Гэты прынцып зафіксаваны ў групавым Кодэксе. Разам з тым, у аснове Кодэкса ляжыць і непарушны прынцып захавання правоў чалавека. Таму мы салідарныя з кожным мірным беларусам, які адкрыта заяўляе пра сваю грамадзянскую пазіцыю, просіць спыніць гвалт і вярнуцца ў прававое поле. Вытворчасць кампаніі працуе ў штатным рэжыме ў мэтах забеспячэння грамадзян напоямі жыццёвай неабходнасці (у прыватнасці, пітной вадой). У дадзены момант мы прыпынілі рэкламныя і іміджавыя праекты. Мы вернемся да камунікацыі, калі на парадку дня не будзе настолькі востра стаяць пытанне выканання базавых правоў і свабод людзей. Мы шчыра верым, што адкрыты дыялог і сінэргія намаганняў усіх грамадскіх інстытутаў дасць магчымасць дапамагчы пацярпелым і пераадолець сацыяльны крызіс.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
02 красавіка, 2026
150 гадоў бесперапыннага развіцця: гісторыя поспеху «Лідскага піва»
Ці мог калісь Носель Пупко меркаваць, што яго бровар стане пачаткам гісторыі не толькі легендарнага беларускага брэнда, але і флагманам культурных ініцыятыў, узнагарод і тэхналагічнага поспеху? Сёння «Лідскае…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней