Брэнд AURA, які належыць кампаніі «Лідскае піва» (частка фінскага холдынгу Olvi Group), вывеў на беларускі рынак новы прадукт. Асартыментную лінейку пітной вады дапоўніла газаваная вада, мінералізаваная кальцыем і магніем. Дзякуючы такому спалучэнню мінералаў, яны лепш засвойваюцца арганізмам, зараджаючы яго энергіяй. У адным літры мінералізаванай AURA ўтрымліваецца 7,5% кальцыя і магнію ад штодзённай нормы.
Мінералізаваная вада AURA выдатна перамагае смагу. Прадукт прадстаўлены ў трох фарматах: 0,5, 1 і 1,5-літровых ПЭТ-бутэльках, якія ўжо можна знайсці на паліцах магазінаў па ўсёй краіне.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.