Журы буйнога міжнароднага конкурсу Superior Taste Award-2020 (Бельгія) прысудзіла залатую зорку гатунку ЛІДСКАЕ Premium. Superior Taste Award штогод праводзіцца Міжнародным інстытутам смаку і якасці. На конкурс прымаюцца прадукты з некалькіх сотняў катэгорый, у тым ліку піва.
Каб забяспечыць непрадузятыя ацэнкі, каля 200 прафесійных шэфаў і спецыялістаў па напоям з 20 еўрапейскіх краін ацэньваюць арганалептычныя ўласцівасці прадуктаў метадам сляпой дэгустацыі. У ананімным рэжыме і без ідэнтыфікацыі маркі і краіны яе паходжання кожны член журы ставіць балы за першае ўражанне, якое складае напой, яго знешні выгляд, водар, смак, пасляўкуссе. Фінальная ацэнка — сярэдні вынік атрыманых балаў.
Нагадаем, ЛІДСКАЕ Premium — лёгкі духмяны лагер залацістага колеру з пышнай пенай і мяккім смакам. У асартыменце завода прысутнічае з 2009 года. Гэты гатунак стаў першым арыгінальным прадуктам, створаным сумеснымі намаганнямі беларускіх тэхнолагаў і спецыялістаў фінскага канцэрна Olvi, які стаў стратэгічным інвестарам «Лідскага піва».
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.