5 BYN за кожнага, хто напісаў: «Агульная дыктоўка» мяняе фармат

18 мая, 2020

5 BYN за кожнага, хто напісаў: «Агульная дыктоўка» мяняе фармат

«Агульная дыктоўка», штогадовы праект «Лідскага піва», накіраваны на падтрымку беларускай мовы, у гэтым годзе пройдзе ў новым фармаце 6 чэрвеня. Дыктоўка будзе дыстанцыйнай, а арганізатар ініцыятывы ААТ «Лідскае піва» пералічыць на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя 5 BYN за кожнага ўдзельніка, а таксама дадатковую суму за тых, хто напіша дыктант на 9 і 10 балаў. Рэгістрацыя на «Агульную дыктоўку» адкрыта да 4 чэрвеня ўключна і даступная па спасылцы.

Упершыню «Агульная дыктоўка» прайшла ў 2017 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы. У розны час праект падтрымлівалі група Naviband, SHUMA, акцёры Купалаўскага тэатра, рэжысёр Іван Пінігін, пісьменнікі Андрусь Горват і Людміла Рублеўская. У 2019-м асноўнае мерапрыемства суправаджала радыётрансляцыя, дзякуючы чаму да праекта змаглі далучыцца не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША, Польшчы, Расіі і Украіне.

У гэтым годзе «Агульная дыктоўка» ўпершыню пройдзе выключна ў анлайн-фармаце. Яе ўдзельнікі будуць мець магчымасць не толькі праверыць свае веды ў беларускай мове, але і зрабіць унёсак у барацьбу з COVID-19. За кожнага, хто напіша дыктоўку, ААТ «Лідскае піва» пералічыць 5 BYN на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя, а таксама дадатковыя сумы за ўсіх, хто атрымае 9 і 10 балаў па выніках дыктоўкі.

Сесці за віртуальную парту ўсе жадаючыя змогуць у суботу 6 чэрвеня. Прамое ўключэнне будзе арганізавана на YouTube. Спасылку на трансляцыю ўдзельнікі атрымаюць загадзя на электронны адрас, пазначаны пры рэгістрацыі.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

17 верасня, 2026
LIDBEER-2026 аб´яднаў 100 тысяч гасцей і ўстанавіў новыя рэкорды
Чытаць
04 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней