ААТ «Лідскае піва» дапоўніла лінейку сідру натуральнага браджэння Fizz сезонным смакам. З пачатку красавіка і да восені ў асартыменце вытворцы будзе прысутнічаць Fizz Клубнічны з базілікам (Strawberry & Basil) – традыцыйны натуральны яблычны сідр, дапоўнены смакам клубніц і асвяжальнай ноткай базіліка.
Сідр Fizz Клубнічны з базілікам (Strawberry & Basil) выраблены з сапраўднага яблычнага соку шляхам натуральнага браджэння. Дзякуючы спалучэнню класічных для сідру яблычных саладкаватых нот, клубнічнага водару і асвяжальных нотак базіліка навінка атрымала далікатны мяккі смак. У гарачыя летнія дні якасці смаку Fizz Клубнічны з базілікам (Strawberry & Basil) можна ўзмацніць даданнем лёду.
Навінка будзе выпускацца ў ПЭТ-бутэльках аб’ёмам 1 л. Крэпасць сідру – 4,5%. Рэкамендаваны кошт для гандлёвых кропак складзе 2,98 беларускіх рублёў.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.