Кампанія «Лідскае піва» прадставіла на беларускім рынку першы танізавальны напой, у якім няма цукру. Інавацыйны прадукт DYNAMI:T SUGAR FREE ў фармаце алюмініевай бляшанкі 0,25 л пачаў паступаць на паліцы гандлёвых кропак з 22 чэрвеня.
DYNAMI:T SUGAR FREE уяўляе сабой першы танізавальны напой без калорый. У навінцы выкарыстаны цукразамяняльнікі, дзякуючы чаму каларыйнасць прадукту складае ўсяго 2 ккал на 100 мл.
Энергатонік DYNAMI:T SUGAR FREE —газаваны безалкагольны напой, у складзе якога прысутнічаюць высакаякасныя кампаненты танізавальнага дзеяння. Кафеін і таўрын спрыяюць зніжэнню пачуцця дрымотнасці і стомленасці, дапамагаючы павысіць разумовую і фізічную актыўнасць, а вітаміны групы B спрыяюць эфектыўнаму энергаабмену ў арганізме.
Рэкамендаваная цана за бляшанку 0,25 л складзе 1,61 BYN.