Кампанія «Лідскае піва» прадставіла беларусам інавацыю — натуральны квас браджэння ў фармаце бляшанкі 0,5 л. Навінка пачне з’яўляцца на паліцах крам з 26 красавіка.
У новым фармаце будзе прадстаўлены Лідскі Цёмны квас — адзін з найбольш папулярных гатункаў ў квасной лінейцы вытворцы, які мае насычаны смак і водар падрумяненай хлебнай скарыначкі.
Вытворца выкарыстаў у дызайне напою стыльны чорны фон, які падкрэслівае насычаны цёмны колер квасу, пры гэтым бляшанка Лідскага Цёмнага квасу атрымала сучаснае моладзевае аблічча за кошт інфаграфікі —арыгінальных іконак і надпісаў.
Рэкамендаваная цана новага прадукту складзе 1,25 беларускіх рублёў. Лідскі Цёмны квас у бляшанцы ўводзіцца ў асартымент на пастаяннай аснове.
«Мы бесперапынна назіраем за тым, як трансфармуюцца смакавыя звычкі беларусаў, як змяняецца культура спажывання квасу, павышаюцца чаканні спажыўцоў. Наша кампанія прытрымліваецца стандартаў бескампраміснай якасці прадукцыі — і мы бачым, што натуральны квас збраджэння ў фармаце бляшанкі як раз тое, што даўно чакаў беларускі рынак. Набываючы квас у бляшанцы, спажыўцы не толькі ацэняць зручнасць гэтага фармату, але і тое, бляшанка забяспечвае працяглую свежасць і захаванне смакавых характарыстык Лідскага Цёмнага квасу», — адзначае дырэктар па маркетынгу ААТ«Лідскае піва» Ірына Капілава.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.